Каментары? Прапановы? Напішыце нам!
Фонд працуе па прынцыпе паточнага прыёму зваротаў і не вызначае дэдлайнаў. Гэта азначае, што Вы можаце звярнуцца да нас з канцэпцыяй праекта ў любы час.
Этап 1 - Разгляд ідэй
Працэс разгляду зваротаў у Фонд і адбору праектаў падзелены на два этапы. На першым этапе мы запрашаем Вас звяртацца ў Фонд з ідэяй праекта (1-2 старонкі).
Ідэі, як і поўныя праекты, могуць быць пададзены на беларускай, рускай або англійскай мовах.
Для падачы ідэі праекта Вы можаце спампаваць форму тут, а пасля запаўнення загрузіць яе, скарыстаўшыся акном "Даслаць праект", або накіраваць па адрасе manager@cmdfund.org, або на Скайп cmdfund.
Мы спадзяемся, што адсутнасць неабходнасці першапачаткова рыхтаваць разгорнутую праектную прапанову дапаможа Вам ашчадзіць час. Мы таксама верым, што гэтая працэдура будзе спрыяць пашырэнню магчымасцяў работы з Фондам для новых ініцыятываў і актыўных грамадзян, якія не маюць досведу працы з праектнай дакументацыяй.
Вы можаце адразу прадставіць разгорнуты праектны дакумент, калі ён у Вас ужо маецца.
Досвед працы Фонда сведчыць, што многія заяўнікі выкарыстоўваюць спрошчаную працэдуру звароту ў Фонд нядбайна. Часта мы атрымліваем ідэі, падрыхтаваныя настолькі сцісла і размыта, што прыняць рашэнне пра далейшы лёс прапановы не ўяўляецца магчымым. Для таго каб дадзеная працэдура працавала эфектыўна, мы просім Вас адказна паставіцца да падрыхтоўкі ідэй, каб мы змаглі зразумець праблему, мэту праекта, метады працы і вынікі. Акрамя таго, мы не зможам звязацца з заяўнікамі, якія не пазначаюць сваёй кантактнай інфармацыі.
Ідэі разглядаюцца супрацоўнікамі Фонда цягам 3-5 працоўных дзён. На працягу гэтага часу прадстаўнік Фонда можа звярнуцца да Вас за дадатковай інфармацыяй. Пасля ідэі, якія адпавядаюць місіі, бачанню і падыходам Фонда, адбіраюцца для падрыхтоўкі разгорнутых праектных дакументаў, якія рыхтуюцца пры садзейнічанні спецыялістаў Фонда. Абавязковым этапам падрыхтоўкі праектнага дакумента з'яўляецца асабістая сустрэча заяўніка з прадстаўніком Фонда ў Беларусі. У ходзе сустрэчы бакі абмяркоўваюць арганізацыйны патэнцыял заяўніка (г.зн. яго здольнасць кіравання праектам і фінансавымі рэсурсамі), выпрацоўваюць план развіцця арганізацыі заяўніка і абмяркоўваюць дэталі праекта.
Этап 2 - Разгляд поўных праектных дакументаў і прыняццё рашэння ад падтрымцы
На другім этапе дэталёвая версія праектнай прапановы, падрыхтаваная заяўнікам на падставе першапачатковых канцэпцый, разглядаецца Радай Фонда. Пасяджэнні Рады праходзяць па меры паступлення праектаў, але, як правіла, не радзей аднаго раза на два месяцы. Рада, якая складаецца з прадстаўнікоў 8 міжнародных арганізацый, разглядае кожны праектны дакумент паасобку і прымае рашэнне шляхам кансенсусу. Заяўнікам, чые праекты былі ўхваленыя Радай Фонда, паведамляецца аб рашэнні неадкладна.
Заяўнікі, чые праектныя дакументы былі адхіленыя на другім этапе Радай Фонда, атрымліваюць абгрунтаванне адмовы і адпаведныя рэкамендацыі.
Для падачы праектнай заяўкі Вы можаце спампаваць форму тут, а пасля запаўнення загрузіць яе, скарыстаўшыся акном "Даслаць праект", або накіраваць па адрасе manager@cmdfund.org, або на Скайп cmdfund.
Паколькі мы зацікаўлены ў пошуку новых ідэй і ініцыятыў, любы заяўнік можа звяртацца ў Фонд некалькі разоў. Мы таксама вітаем зварот адначасова з некалькімі праектнымі ідэямі (пры ўмове адпаведнага абгрунтавання).