Каментары? Прапановы? Напішыце нам!
Асноўным крытэрыем адбору праектаў з'яўляецца іх адпаведнасць місіі, бачанню і падыходам Фонда развіцця мясцовых супольнасцей - г.зн. таму, як мы разумеем сітуацыю ў грамадзянскай супольнасці, грамадстве, асноўныя прыярытэты развіцця няўрадавых арганізацый і грамадства ў цэлым. Мы не сцвярджаем, што толькі наш падыход з'яўляецца слушным, аднак у кожнай арганізацыі ёсць свая ніша, і мы шукаем, у першую чаргу, аднадумцаў. Нашае бачанне сітуацыі трансфармуецца з улікам працэсаў, якія адбываюцца ў краіне, і мы запрашаем Вас уплываць на нас шляхам аргументацыі сваёй пазіцыі і дэманстрацыі вынікаў Вашай працы.
У часе дзейнасці Фонда мы прыйшлі да высновы, што немагчыма мець адзіныя і выразныя крытэрыі адбору праектаў. Разглядаючы звароты, мы працуем не толькі з тэкстамі праектаў, але і асабіста з заяўнікамі. Змест і накіраванасць праектных ідэй, патэнцыял і досвед асобаў/арганізацый настолькі адрозніваюцца, што самым адпаведным падыходам, з нашага пункту гледжання, з'яўляецца індывідуальны падыход да кожнага звароту.
Калі ў Вас узніклі пытанні па працэдуры звароту ў Фонд, калі ласка, скарыстайцеся акном зваротнай сувязі. Для таго, каб даслаць канцэпцыю праекта, націсніце тут.