Каментары? Прапановы? Напішыце нам!
Шаноўныя сябры,
Мы рады паведаміць вам, што, пачынаючы са снежня 2011 года, Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF) працуе ў новым фармаце.
У грамадзянскай супольнасці Беларусі адбываюцца істотныя дынамічныя змены. У сувязі з гэтым, пасля двухгадовай працы, надышоў час мадэрнізаваць нашу дзейнасць.
Па-першае, адгукаючыся на вашыя заўвагі, мы зрабілі спробу больш дакладна вызначыць нашае разуменне сітуацыі ў грамадзянскай супольнасці Беларусі. Мы таксама сфармулявалі наш падыход, непасрэдна звязаны з тым, як мы бачым трансфармацыйныя працэсы ўнутры краіны. Мы не прэтэндуем на ісціну ў апошняй інстанцыі і запрашаем вас уплываць на нашае бачанне шляхам аргументацыі пазіцыі і дэманстрацыі вынікаў вашай працы. Мы спадзяемся, што такая камунікацыя будзе садзейнічаць большаму ўзаемаразуменню і далейшаму развіццю даверу паміж намі.
Па-другое, новы CMDF працуе комплексна і ўсё больш прыцягвае інтэлектуальны рэсурс беларусаў. Мы імкнемся падтрымліваць стварэнне больш інтэнсіўных сувязей унутры грамадзянскай супольнасці і садзейнічаць яе пашырэнню за межы традыцыйных сфераў, метадаў і кантактаў. На новым этапе нашага развіцця мы падтрымліваем не толькі дзейнасць, скіраваную на задавальненне патрэбаў і інтарэсаў мэтавых груп і беларускага насельніцтва ў цэлым. Цяпер абавязковай умовай нашага супрацоўніцтва з’яўляецца развіццё арганізацый-партнёраў і прафесіяналізацыя іх дзейнасці.
На жаль, у Беларусі пакуль адсутнічаюць належныя ўмовы для паўнавартаснай працы ўнутры краіны, таму вы вымушаныя – на дадзеным этапе – здзяйсняць падтрымку з-за мяжы. Тым не менш, у сваёй дзейнасці мы будзем абапірацца на ўсё большую колькасць менавіта беларускіх адмыслоўцаў і спадзяемся на актыўны ўдзел мясцовых экспертаў у нашых праграмах.
Па-трэцяе, у назве Фонда больш не прысутнічае слова “СМІ”. Гэта азначае, што цяпер мы накіроўваем нашыя рэсурсы выключна на падтрымку мясцовых няўрадавых арганізацый і ініцыятываў. Мы ўкараняем гэты падыход, бо імкнемся палепшыць якасць нашай працы, што патрабуе адпаведна больш дакладнага фокусу.
Мы запрашаем вас наведаць наш абноўлены сайт і чакаем новых ідэй!
З павагай,
Каманда Фонда развіцця мясцовых супольнасцей