Каментары? Прапановы? Напішыце нам!
Мы імкнемся быць як мага бліжэй да беларускіх партнёраў і таму ўвялі новую сістэму водгукаў, каб атрымліваць максімум зваротнай сувязі ад мясцовых супольнасцей. Сістэма водгукаў прадугледжвае сталыя і адкрытыя стасункі з Вамі па любых пытаннях дзейнасці Фонда.
Мы ўсведамляем, што нашыя працэдуры, магчыма, з’яўляюцца занадта доўгімі і бюракратычнымі, і таму мы паспрабавалі ўдасканаліць парадак разгляду праектных прапановаў (падрабязней чытайце тут). Мы заўсёды будзем рады пачуць ад Вас рэкамендацыі па далейшым удасканаленні нашай працы. Мы чакаем вашых ідэй і каментарыяў і гатовыя адказваць на іх. Скарыстайцеся акном «Ёсць пытанне?» справа і напішыце нам!
Ніжэй мы даем адказы на Найбольш Пашыраныя Пытанні (FAQ) — іх спіс увесь час папаўняецца.
CMDF, або Фонд Развіцця Мясцовых Супольнасцей, аб'ядноўвае намаганні цэлага шэрагу міжнародных арганізацый з вялікім досведам працы з беларускімі арганізацыямі. Заснаваны напрыканцы 2009 года, Фонд падтрымлівае праекты грамадскіх арганізацый і ініцыятываў, накіраваныя на дасягненне пазітыўных сацыяльных зменаў у Беларусі. Адміністраванне CMDF ажыццяўляецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Pact, Inc пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
CMDF працуе праз вэб-партал, які атрымлівае і распаўсюджвае сваю інфармацыю ў рэжыме анлайн. Фонд таксама супрацоўнічае з шэрагам спецыялістаў у галіне арганізацыйнага развіцця, маніторынгу і ацэнкі, якія пастаянна знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Адбор праектных канцэпцый на першапачатковай стадыі ажыццяўляецца супрацоўнікамі Фонда. Канчатковае рашэнне датычна падтрымкі канкрэтных праектаў прымаецца Радай Фонда, якая складаецца з прадстаўнікоў 8 міжнародных няўрадавых арганізацый. Рашэнні Рады, якая збіраецца па меры паступлення праектаў, прымаюцца на падставе кансенсусу і з'яўляюцца канчатковымі.
Канчатковага тэрміну падачы праектных канцэпцый няма. Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго каляндарнага года.
Так. Любы заяўнік мае права адначасова падаць некалькі праектных канцэпцый, а таксама звяртацца ў Фонд некалькі разоў з рознымі ідэямі. Разам з тым у кожнай арганізацыі павінна быць свая місія, свой мандат, свая ніша - гэта з'яўляецца адзнакай прафесіянальнага падыходу. Таму звароты, звязаныя з падтрымкай няпрофільнай дзейнасці, павінны ўтрымліваць сур'ёзнае абгрунтаванне таго, як прапанаваныя накірункі працы ўкладаюцца ў місію заяўніка і які для гэтага маецца патэнцыял.
Максімальная сума фінансавання не павінна перавышаць 20 000 даляраў ЗША.
Канцэпцыі праектаў і поўныя праектныя прапановы прымаюцца на любой з трох моваў: беларускай, рускай або англійскай.
Не трэба падаваць ніякіх рэкамендацый.
Пададзеная канцэпцыя праекта разглядаецца, як правіла, на працягу 5 працоўных дзён, пасля чаго супрацоўнік Фонда абмяркоўвае прынятае рашэнне з заяўніком.
Канцэпцыі праектаў, якія прайшлі першапачатковы адбор, дапрацоўваюцца да поўных праектных дакументаў і разглядаюцца Радай Фонда. Пра рашэнне Рады Вас праінфармуюць супрацоўнікі Фонда на працягу некалькіх дзён. Рашэнні Рады з'яўляюцца канчатковымі.
Канцэпцыі праектаў, якія не адпавядаюць місіі, бачанню і падыходам Фонда, не пераходзяць на этап падрыхтоўкі дэталёвых праектных дакументаў.
Фонд не разглядае звароты, пададзеныя ад імя або ў інтарэсах палітычных партый, рэлігійных арганізацый і СМІ. Фонд таксама не разглядае звароты, накіраваныя на ўдзел у выбарчых працэсах, вылучэнне кандыдатаў ці адкліканне дэпутатаў, а таксама на агітацыю ў інтарэсах канкрэтнай палітычнай групы або палітыка; экстрэмізм у любых праявах і дзейнасць, накіраваную на прапаганду гвалту, жорсткасці або распальванне варожасці паміж асобнымі сацыяльнымі, рэлігійнымі, расавымі, палітычнымі і іншымі групамі.
Фонд не падтрымлівае ў якасці самастойных такія напрамкі, як выданне кніг, вытворчасць кінафільмаў або аўдыё-прадукцыі, а таксама арганізацыю канцэртаў, фестываляў і г.д.
Фонд не падтрымлівае дзейнасць, якая ажыццяўляецца за межамі Беларусі.
Так. Фонд не з'яўляецца спонсарскай арганізацыяй і нясе адказнасць за сродкі, якія інвестуюцца ў развіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі. Адпаведна атрымальнікі падтрымкі нясуць адказнасць перад Фондам за дасягненне запланаваных вынікаў і мэтавае выкарыстанне сродкаў.