Ёсць пытанне?

Каментары? Прапановы? Напішыце нам!

Увядзіце сімвалы з малюнка

Наша бачанне і місія

Мы імкнемся падтрымаць трансфармацыйныя працэсы, якія вядуць да фармавання беларускай грамадзянскай супольнасці, заснаванай на еўрапейскіх каштоўнасцях, дзе пачуццё годнасці, прыналежнасці да адзінай супольнасці і адказнасці за сучаснасць і будучыню вызначаць новую якасць жыцця ў Беларусі. Пад еўрапейскімі каштоўнасцямі мы разумеем правы і абавязкі грамадзян, а таксама баланс, супрацоўніцтва і ўзаемаразуменне паміж сектарамі (урадам, бізнесам і грамадзянскай супольнасцю) замест суперніцтва.

Фонд падтрымлівае мясцовыя грамадскія ініцыятывы, рэгіянальныя філіі нацыянальных арганізацый, а таксама ініцыятывы/арганізацыі нацыянальнага ўзроўню, накіраваныя на развіццё разумення грамадзянамі Беларусі адказнасці за сваё жыццё, іх актыўнага ўдзелу ў павышэнні якасці жыцця, а таксама на ўмацаванне пачуцця прыналежнасці да сваёй супольнасці. CMDF працуе з тымі арганізацыямі і ініцыятывамі, якія разумеюць, што для прагрэсіўнай трансфармацыі неабходныя:

  • разуменне актуальных патрэбаў беларускага грамадства ў цэлым, а не толькі яго невялікай часткі, з якой традыцыйна працуюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці;
  • фармаванне выразнага альтэрнатыўнага бачання, заснаванага не толькі на меркаванні, але і на пацверджаных фактах;
  • аказанне прафесійных паслуг для мэтавай групы;
  • публічная і сістэматычная камунікацыя з усімі зацікаўленымі бакамі па актуальных пытаннях, якія патрабуюць пераўтварэнняў;
  • дзейнасць, заснаваная на прынцыпах прафесіяналізму і еўрапейскіх каштоўнасцях.

Перад тым як звярнуцца з ідэяй праекта, мы рэкамендуем Вам больш падрабязна азнаёміцца з нашымі падыходамі. Калі ў Вас узніклі пытанні ці з'явіліся каментарыі, калі ласка, скарыстайцеся акном зваротнай сувязі.