Ёсць пытанне?

Каментары? Прапановы? Напішыце нам!

Увядзіце сімвалы з малюнка

Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF)

Вітаем Вас на старонцы Фонда развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF). Фонд быў заснаваны напрыканцы 2009 года для садзейнічання прагрэсіўнай трансфармацыі беларускай грамадзянскай супольнасці. Ён аб'ядноўвае намаганні цэлага шэрагу міжнародных арганізацый з вялікім досведам працы ў Беларусі. Дзейнасць Фонда здзяйсняецца няўрадавай некамерцыйнай арганізацыяй Pact, Inc пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID). За час свайго існавання Фонд разгледзеў больш за 350 праектаў беларускіх няўрадавых арганізацый і ініцыятываў, з якіх было падтрымана больш за 50. 

Фонд развіцця мясцовых супольнасцей садзейнічае развіццю грамадскіх ініцыятываў на мясцовым узроўні, дае магчымасць грамадзянам актыўна ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных пытанняў павышэння якасці жыцця, фарміравання каштоўнасцей і яднання супольнасці як на лакальным, так і на нацыянальным узроўні. 

Мэтай Фонда з'яўляецца пашырэнне даляглядаў грамадзянскай супольнасці, каб яна мела магчымасць уплываць на сферы жыцця, сапраўды важныя для беларускага народа. Мы рады «новым тварам» і намагаемся зрабіць Фонд дасяжным для грамадскіх ініцыятываў без досведу падрыхтоўкі праектаў. 

У 2010 годзе мы ўвялі спрошчаны парадак звароту - галоўнай стала сама ідэя заяўніка і яго матывацыя. Любы грамадзянін ці грамадская ініцыятыва могуць, не марнуючы час на папяровую працу, падзяліцца з намі асноўнай ідэяй праекта, а супрацоўнікі Фонда дапамогуць пры афармленні самых вартых з іх у праект. Гэтае новаўвядзенне павялічыла колькасць прапановаў ад грамадскіх ініцыятываў, якія раней не прымалі ўдзел у актыўным грамадскім жыцці. 

Грунтуючыся на аналізе працы Фонда, водгуках партнёраў, сітуацыі ў беларускай грамадзянскай супольнасці і новых магчымасцях для падтрымкі медыя сектара ў Беларусі, мы прынялі рашэнне накіраваць усе рэсурсы CMDF на развіццё лакальных грамадскіх ініцыятыаў.