Каментары? Прапановы? Напішыце нам!
Фонд развіцця мясцовых супольнасцей - не класічная спонсарская арганізацыя, мы разглядаем сябе ў якасці інвестара. Аб'ект нашых інвестыцый – гэта працэс паступовай трансфармацыі беларускага грамадства, бо большасць беларусаў выказвае зацікаўленасць менавіта ў прагрэсіўных рэформах. Мы імкнемся да таго, каб нашыя інвестыцыі працавалі максімальна эфектыўна. Гэта значыць: 1) патрэбы і інтарэсы мэтавай групы прадстаўлены, і 2) арганізацыі-партнёры развіваюць свой патэнцыял, забяспечваючы тым самым надзейнасць інвестыцый.
Такім чынам, наш падыход заснаваны на комплекснай працы з беларускімі партнёрамі - падтрымцы грамадскай дзейнасці і абавязковым развіцці арганізацыі. Прыярытэты такога развіцця вызначаюцца патрэбамі партнёра і, як правіла, уключаюць:
Мы арыентуемся на працу з грамадзянамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія падзяляюць нашае разуменне сітуацыі ў Беларусі, а менавіта:
Сектарны падыход
Мы разглядаем грамадзянскую супольнасць Беларусі не як маналітнае адзінства з падобнымі праблемамі і патрэбамі, а як сукупнасць профільных сектараў, у кожным з якіх працуюць розныя арганізацыі, якія прадстаўляюць інтарэсы розных мэтавых груп. Умоўна можна вылучыць такія сектары, як экалагічны, сацыяльны, праваабарончы, сектар адукацыі, рэгіянальнага развіцця, СМІ, аналітычны сектар і г.д.
На практыцы гэты падыход выяўляецца ў тым, што мы імкнемся працаваць з арганізацыямі, якія разумеюць (або хочуць зразумець) сваю ролю ў тым ці іншым сектары, бачаць прыярытэт у патрэбах сваёй мэтавай групы і працуюць не толькі на карысць развіцця сваёй структуры, але і сектара ў цэлым.
Дадзены падыход адлюстроўвае нашае разуменне ўсёй разнастайнасці пытанняў, праблем і інтарэсаў беларускай грамадзянскай супольнасці, і мы імкнемся падтрымліваць тыя ініцыятывы, якія намагаюцца працаваць прафесійна і адкрыта.
Нашыя каштоўнасці
Больш падрабязную інфармацыю пра нашае бачанне сітуацыі і падыходы Вы зможаце атрымаць, скарыстаўшыся акном зваротнай сувязі. Для таго, каб атрымаць больш дэталёвую інфармацыю аб умовах звароту ў Фонд за падтрымкай, калі ласка, перайдзіце ў раздзел Даслаць праект.